:: ::

Сённяшнія вечаровыя навіны ў эфіры Радыё Ўнэт:

- Эканамічны суд у Менску пазбавіў TUT.by статусу СМІ.

- Святлана Ціханоўская заявіла ў сваім відэазвароце, што гатовая ўзначаліць Беларусь у пераходны перыяд.

- Нядаўна Святлана Ціханоўская ініцыявала запуск Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў. Гэта «адзіны архіў дадзеных аб злачынцах і доказаў іх злачынстваў». Пасля новых выбараў інфармацыю пра злачынцаў перададуць у Інтэрпол, АБСЕ і Савет Еўропы.

- У сеціве з'явілася новае відэа, на якім Лукашэнка са стрэльбай выходзіць да сілавікоў. Відэа ўключае падзеі 23 жніўня 2020 года. Відэа апублікавала ініцыятыва By_Pol.

- Сёння ў раёне плошчы Калініна ў Менску павінна было пачацца шэсце інвалідаў. Былі паведамленні пра затрыманні.

- Каталіцкі святар з Расонаў Вячаслаў Барок атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Суд палічыў, што ксёндз дэманстраваў нацысцкую сімволіку.

- У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 15 чалавек. Пра гэта паведамляе праваабарончы сайт «Вясна».

- Беларускага палітвязня Андрэя Новікава вывезлі ў Расею. Яму забаронена вяртацца ў краіну цягам 10 гадоў.

- У дачыненні да 16-гадовага ліцэіста ў Менску распачата крымінальная справа за кіданне снежкі ў міліцэйскую машыну. Ліцэісту пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

- Першы блок Беларускай АЭС зноў адключылі ад энергасістэмы. Вядома, што рэактар

будзе спынены як мінімум да 11 снежня.

- Антырэкорд: за суткі ў Беларусі зарэгістравалі 1701 выпадкаў COVID-19. Памерлі 7 чалавек.

- У Намібіі Адольф Гітлер перамог на мясцовых выбарах. 54-гадовы кандыдат быў абраны ў паўночнай правінцыі Ошан. Поўнае імя палітыка – Адольф Гітлер Уунона.

- Улады Францыі рыхтуюцца да закрыцця шматлікіх мячэцяў пасля тэрактаў.

- У ЗША будзе спушчаны на ваду першы амерыканскі карабель, які ўладкуе ветраэлектрастанцыі на моры. Амерыканскі карабель будзе гатовы да 2024 года.

- Па дадзеных Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі, канцэнтрацыя парніковых газаў у атмасферы працягвае расці.

- Камісія ААН па наркатычных сродках выключыла марыхуану са спісу вельмі небяспечных наркотыкаў.

- Еўрапейскае касмічнае агенцтва апублікавала самую дакладную карту 3D нашай галактыкі.

- Арганізацыя абароны правоў спажыўцоў у Еўропе судзіцца з Apple. Арганізацыя патрабуе кампенсацыі 180 мільёнаў еўра за наўмыснае запаволенне працы смартфонаў.

--- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/radiownet-archiwum/message

Jest to odcinek podkastu:
Radio Wnet - Archiwalne podcasty

Zapraszamy na nasz nowy kanał. Bądź na bieżąco z treściami publikowanymi na portalu wnet.fm. Nie przegap najbardziej aktualnych wywiadów z ludźmi kultury, politykami, ekspertami od geopolityki i spraw międzynarodowych.

Zachęcamy też do słuchania Radia Wnet na żywo!

Informacja dotycząca prawa autorskich: Wszelka prezentowana tu zawartość podkastu jest własnością jego autora

Wyszukiwanie

Kategorie