:: ::

Сённяшнія навіны ў эфіры "Жыве Беларусь уначы":

- Наталля Хершэ, беларуска, якая 12 гадоў жыве ў Швейцарыі была асуджана ў Менску за тое, што сарвала маску з супрацоўніка АМАПу.
- Еўрапейскі Саюз сёння прыняў рашэнне аб стварэнні агульнага рэжыму санкцый у сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі.
- Улады Індыі паведамляюць пра ўспышку нявызначанага захворвання ў паўднёвым штаце Андхра-Прадэш. Штат Андхра-Прадэш займае трэцяе месца сярод усіх штатаў Індыі па ліку тых, хто захварэў COVID-19.
- Беларускі паэт і музыка Уладзь Лянкевіч быў затрыманы 6 снежня на нядзельным маршы. Сёння, 7 снежня, ён атрымаў 15 сутак.
- Офіс Святланы Ціханоўскай апублікаваў «Канцэпцыю новых выбараў». У ёй выкладзеныя 10 прынцыпаў свабодных выбараў новага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- На днях быў затрыманы былы начальнік крымінальнага вышуку Заводскага РУУС Дзмітрый Кулакоўскі. Ён пакінуў службу неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў, паколькі быў не згодны з дзеяннямі ўлады.
- Магілёўскі ЗАГС апублікаваў статыстыкі аб смерці, паводле якіх у Магілёве ў 2020 годзе ўжо памерла нашмат больш людзей, чым за папярэднія гады.
- Улады Венесуэлы паведамляюць пра перамогу партыі Мадура на парламенцкіх выбарах.
- У манастыры Дадыванк у Нагорным Карабаху на знак прымірэння правялі сумесную службу прадстаўнікоў рускай, армянскай і албанскай цэркваў.
- У нядзелю ў сталіцы Малдовы Кішынёве прайшлі пратэсты. Прыхільнікі абранай прэзідэнткі Маі Санду сабраліся з патрабаваннем распусціць парламент і правесці датэрміновыя парламенцкія выбары.
- Амерыканскі сайт «Axios» паведамляе, што Дональд Трамп можа байкатаваць інаўгурацыю абранага прэзідэнта Джо Байдэна.
- Сотні людзей прынялі ўдзел у пахаванні забойцы французскага настаўніка. Пахаванне праходзілі ў чачэнскім сяле Шалажи, куды перавезлі цела 18-ці гадовага тэрарыста.
- Вакаліст і аўтар песень Боб Дылан прадаў правы на ўвесь свой збор твораў. У ім каля 600 кампазіцый за апошнія амаль 60 гадоў. Правы набытыя Universal Music Corporation.

--- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/radiownet-archiwum/message

Jest to odcinek podkastu:
Radio Wnet - Archiwalne podcasty

Zapraszamy na nasz nowy kanał. Bądź na bieżąco z treściami publikowanymi na portalu wnet.fm. Nie przegap najbardziej aktualnych wywiadów z ludźmi kultury, politykami, ekspertami od geopolityki i spraw międzynarodowych.

Zachęcamy też do słuchania Radia Wnet na żywo!

Informacja dotycząca prawa autorskich: Wszelka prezentowana tu zawartość podkastu jest własnością jego autora

Wyszukiwanie

Kategorie