:: ::

Вечаровыя навіны 8 снежня эфіру «Радыё Ўнэт»:

- Яшчэ тры чалавекі былі асуджаныя за надпіс «Не забудзем» каля станцыі метро «Пушкінская» у Менску, дзе загінуў пратэстуючы Аляксандр Тарайкоўскі. Крымінальная справа па факце смерці Аляксандра Тарайкоўскага да гэтага часу не ўзбуджана.
- Вядомы расейскі блогер Максім Кац заклікаў усіх рускамоўных грамадзянаў ЗША дапамагчы беларускім арганізацыям лабіраваць дапаўненні ў «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі». Акт быў прыняты ў 2004 годзе.
- У Вялікабрытаніі пачалася масавая вакцынацыя супраць каронавірусу.
- Будынак старой сінагогі зноў быў выстаўлены на аўкцыён у Слоніме. Будынак вялікай харальнай слонімскай сінагогі знаходзіцца ў самым цэнтры горада.
- Беларусь стала асноўным пастаўшчыком прадуктаў харчавання на расейскі рынак – перадае беларускі партал навін TUT.BY.
- Пасля жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ва Украіну пераехалі каля 40 ІТ-кампаніяў і больш за 2000 фрылансераў. Гэтыя звесткі агучыла ўкраінскае Міністэрства лічбавай трансфармацыі, паведамляе Радыё Свабода.
- Аляксандр Лукашэнка прапанаваў зрабіць Усебеларускі народны сход канстытуцыйным органам. Паводле слоў Лукашэнкі, праект пасяджэнняў будзе дапрацаваны пасля Каляд.
- Каронавірус стаў перашкодай для Міжнароднага эканамічнага форуму. У гэтым годзе форум пройдзе ў Сінгапуры. Дзякуючы дастаткова жорсткім каранцінным мерам і двухмесячнай блакадзе, уладам краіны ўжо ўдалося стрымаць эпідэмію віруса.
- Амерыканская кампанія Tesla абвясціла пра другі продаж акцый за тры месяцы.
- Расейскія ўлады вырашылі захаваць дадзеныя сваіх сілавікоў у сакрэце. У Дзярждуму Расеі ўнесены праект, які забараняе перадаваць дадзеныя пра сілавікоў.
- Улады Ірана паведамляюць, што фізік-ядзершчык Мохсен Фахрызадэ быў забіты кулямётам са штучным інтэлектам, кантраляваным спадарожнікам.
- Кітайскія і непальскія ўлады паведамляюць, што гара Эверэст «вырасла» амаль на метр. Даследаванне праводзілася з выкарыстаннем дадзеных GPS і трыганаметрычных тэстаў.

--- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/radiownet-archiwum/message

Jest to odcinek podkastu:
Radio Wnet - Archiwalne podcasty

Zapraszamy na nasz nowy kanał. Bądź na bieżąco z treściami publikowanymi na portalu wnet.fm. Nie przegap najbardziej aktualnych wywiadów z ludźmi kultury, politykami, ekspertami od geopolityki i spraw międzynarodowych.

Zachęcamy też do słuchania Radia Wnet na żywo!

Informacja dotycząca prawa autorskich: Wszelka prezentowana tu zawartość podkastu jest własnością jego autora

Wyszukiwanie

Kategorie