:: ::

Вечаровыя навіны 9 снежня «Радыё Ўнэт»:

- Ад каронавірусу памёр першы прэм’ер-міністр незалежнай Беларусі Вячаслаў Кебіч. Яму было 84 гады.

- Генеральная пракуратура Літвы па скарзе грамадзяніна Беларусі распачала дасудовае расследаванне злачынстваў супраць чалавечнасці. Прэс-служба Святланы Ціханоўскай удакладніла, што гаворка ідзе пра беларуса Максіма Харошына.

- Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да сайту kyky.org. Карыстальнікі бачаць паведамленне, што доступ да сайту перакрыты ў адпаведнасці з законам «Аб сродках масавай інфармацыі».

- Са сваёй пасады звольнілі шматгадовага дырэктара Нясвіжскага музею Сяргея Клімава. У каментары TUT.by Клімаў распавёў, што ў Міністэрстве культуры яго папрасілі напісаць заяву па ўласным жаданні, але ён адмовіўся.

- Журналістка Tut.by Кацярына Барысевіч застаецца пад вартай. Суд не змяніў меру ўтрымання на больш мяккую, нягледзячы на тое, што карэспандэнтка адна выхоўвае дачку.

- Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу за разгалошванне медычнай таямніцы. Па справе праходзяць журналістка Кацярына Барысевіч, якая напісала артыкул пра Рамана Бандарэнку, і доктар Арцём Сарокін, які аказваў Раману медычную дапамогу. Праваабаронцы прызналі Барысевіч і Сарокіна палітзняволенымі, а справу супраць іх – палітычна матываванай.

- У Карэлічах затрымалі заснавальніцу і рэдактарку рэгіянальнага сайту Korelichi.by Караліну Князькову. Гэта адбылося раніцай 9 снежня. Як піша Tut.by, дома ў дзяўчыны быў агляд, сілавікі канфіскавалі тэхніку. Таксама сёння затрымалі бацькоў Караліны.

- З пачатку года з афіцыйнага прафкаму «Гродна Азот» выйшлі 940 чалавек – гэта амаль 13% чальцоў арганізацыі.

- У Віцебскім судзе сёння разглядалі справы затрыманых у аўторак ксяндза Віктара Жука, грэка-каталіцкага святара Аляксея Варанко і іх сябра Аляксея Каракова, паведамляе Радыё Рацыя.

- Кампанія Google агучыла найбольш папулярныя запыты жыхароў Беларусі ў бягучым годзе: палітвязень Віктар Бабарыка, расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны, акцёр Міхаіл Яфрэмаў. У першай дзясятцы ёсць беларускія палітыкі Святлана Ціханоўская і Валерый Цапкала. Што да самых папулярных запытаў, то гэта каронавірус і яго сімптомы, выбары ў ЗША, навіны Менска, а таксама курс долара.

- Мінздароўя паведамляе, што за апошнія суткі ў краіне зарэгістраваны 1851 пацыент з COVID-19. Гэта на 200 чалавек больш, чым было ўчора.

- Беларускі «Вольны хор» правёў акцыю да Міжнароднага дня памяці ахвяраў генацыду, які адзначаецца 9 снежня.

- Еўрапейская камісія прапанавала, каб Еўрапол атрымаў больш прывілеяў кантраляваць Інтэрнэт.

- У Нідэрландах паліцыя расследуе серыю выбухаў у крамах польскай сеткі «Бедронка». За апошнія два дні ў розных гарадах адбыліся тры выбухі.

- Улады Венгрыі і Польшчы зноў заблакавалі прыняцце бюджэту ЕС.

- Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў на сустрэчы з дэпутатамі з ультраправай нямецкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» заявіў аб неабходнасці аднаўлення адносін паміж Масквой і Берлінам.

- Вядомыя новыя дадзеныя пра загадкавую хваробу ў Індыі. Аналізы крыві пацярпелых паказалі павышаны ўзровень свінцу, нікелю і іншых цяжкіх металаў у большасці проб.

- Сусветная арганізацыя аховы здароўя распавяла пра хваробы, якія часцей за ўсё забіваюць людзей.

--- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/radiownet-archiwum/message

Jest to odcinek podkastu:
Radio Wnet - Archiwalne podcasty

Zapraszamy na nasz nowy kanał. Bądź na bieżąco z treściami publikowanymi na portalu wnet.fm. Nie przegap najbardziej aktualnych wywiadów z ludźmi kultury, politykami, ekspertami od geopolityki i spraw międzynarodowych.

Zachęcamy też do słuchania Radia Wnet na żywo!

Informacja dotycząca prawa autorskich: Wszelka prezentowana tu zawartość podkastu jest własnością jego autora

Wyszukiwanie

Kategorie