:: ::

Вечаровыя навіны 10 снежня ў эфіры «Радыё Ўнэт»:

- Беларусь закрывае межы на выезд з 21 снежня. Гэта канчатковая дата, прапісаная ў пастанове Савету Міністраў.

- Замежнікам не будзе дазволены ўезд у Беларусь без пасведчання аб адсутнасці COVID-19.

- Вывешванне бел-чырвона-белай сімволікі на балконах будзе расцэньвацца як незаконны пікет.

- Старэйшы сын старшыні Віцебскага гарвыканкаму 32-гадовы Вадзімір Заранкін атрымаў 10 сутак арышту за ўдзел у недазволенай акцыі. Яго малодшага брата Філіпа арыштоўвалі ў верасні за ўдзел у маршы супраць таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.

- Святлана Ціханоўская прапанавала, каб Літва ўвяла санкцыі супраць «Беларуськалія».

- Сёння на гомельскім вакзале затрымалі шматдзетную маці Наталлю Глазкову. У гэты ж час міліцыянты правялі ператрус у яе сяброўкі Аксаны Ліхадзіеўскай, паведаміў сайт Моцныя навіны. У лістападзе Наталля пашыла цацку «Беларускі Пачакун» і сфатаграфавала яе з бел-чырвона-белым сцяжком.

- Журналістка «Белсата» Кацярына Андрэева ​​і Дар'я Чульцова, а таксама карэспандэнтка TUT.BY Кацярына Барысевіч былі ўзнагароджаны прэміяй «Журналіст года». Тым часам у намінацыі «Праваабаронца года» пасмяротна ўзнагароджана Таццяна Агеева.

- Аляксандр Лукашэнка падпісаў пагадненне аб узаемным прызнанні віз з Расеяй.

- Святлана Ціханоўская прызначыла Валерыя Кавалеўскага сваім прадстаўніком па міжнародных справах.

- Кіраўніцтва БДУ выступіла з заявай у міліцыю супраць студэнтаў.

- Нацбанк загадаў разблакаваць рахункі тым, хто атрымаў грошы ад фонду BY_help. У лістападзе ў беларусаў, якія атрымлівалі фінансавую дапамогу BY_help, былі заблакаваныя карткі.

- У Беларусі зафіксаваны новы антырэкорд захворванняў: 1939 выпадкаў COVID-19 за суткі.

- У Афганістане забітая вядомая журналістка і праваабаронца МалАла МАйванд.

- Раней у Даніі былі забітыя мільёны норак у сувязі з каронавірусам – жывёлы маглі стаць пераносчыкамі захворвання. Цяпер эколагі баяцца, што трупны яд з масавых пахаванняў патрапіць у грунтавыя вады.

- Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон сурʼёзна заняўся барацьбой за свецкасць у сваёй краіне.

- У Берліне заканчваецца будаўніцтва кабін іншай інфраструктуры для масавай вакцынацыі. У інтэрвʼю Еўраньюс кіраўнік праекту Альбрэхт Бромэ распавёў, што лагістыку цэнтраў ён распрацаваў пры дапамозе канструктара Лега.

- На саміце Еўрапейскага Саюза было дасягнута пагадненне з Венгрыяй і Польшчай аб разблакаванні сямігадовага плана бюджэту ЕС на 2021-2027 гг.

--- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/radiownet-archiwum/message

Jest to odcinek podkastu:
Radio Wnet - Archiwalne podcasty

Zapraszamy na nasz nowy kanał. Bądź na bieżąco z treściami publikowanymi na portalu wnet.fm. Nie przegap najbardziej aktualnych wywiadów z ludźmi kultury, politykami, ekspertami od geopolityki i spraw międzynarodowych.

Zachęcamy też do słuchania Radia Wnet na żywo!

Informacja dotycząca prawa autorskich: Wszelka prezentowana tu zawartość podkastu jest własnością jego autora

Wyszukiwanie

Kategorie